Ураджэнец Мёраў стаў святаром-цыстэрцыянцам

20 лютага цыстэрцыянец а. Уладзімір Лапацкі, які паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах, у польскім Енджэёве прыняў з рук біскупа Яна Пятроўскага святарскае пасвячэнне.

DSC09073 DSC09136

У другую нядзелю Вялікага посту, 21 лютага, новапрэзбітэр а. Уладзімір канцэлебраваў сваю прыміцыйную Імшу ў кляштарным касцёле айцоў цыстэрцыянцаў.

DSC09474

Па матэрыялах jedrzejow.cystersi.pl

Даведка з вікіпедыі. Цыстэрцыянцы (лац. Ordo Cisterciensis, OCist), белыя манахі, бернардынцы — каталіцкі манаскі ордэн, які ў XI стагоддзі адгалінаваўся ад бэнэдыктынскага ордэна. У сувязі з выбітнай роляй у станаўленні ордэна, якую адыграў святы Бернард Клервоскі, у некаторых краінах прынята называць цыстэрцыянцаў бернардынцамі. Манахі гэтага ордэна вядуць пустэльніцкі лад жыцця, у духоўным жыцці вялікую ролю адыгрываюць аскетычныя практыкі і засяроджанае манаскае жыццё. Для цыстэрцыянскіх святынь характэрна амаль поўная адсутнасць каштоўных рэчаў, жывапісу, раскошных інтэр’ераў.

для друку для друку