Святар-паэт з Гродна выпусціў медыя-альбом (+відэа)

Кс. Тадэвуш Крыштопік

Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другі зборнік святара-паэта.

— Гэтыя рэлігійныя відэа-ролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам — з дапамогай паэзіі, музыкі і вобраза, — патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш.

Медыя-зборнікі ўключаюць выбраныя кампазіцыі з музычных альбомаў «Misericors Salvator» (2016 год) і «Добры Пастыр» (2017 год). Саліст — кс. Тадэвуш Крыштопік, гітара — Уладзімір Захараў, гукарэжысёр — Вячаслаў Банкевіч.

Кампазіцыі з першага альбома даступныя па спасылцы, з другога — можна паслухаць тут. Ніжэй прыводзім у прыклад апошні з запісаных ролікаў.

Ксёндз Тадэвуш Крыштопік нарадзіўся ў 1957 годзе, скончыў Гродзенскае музычнае вучылішча і Мінскую кансерваторыю. У 1982 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Рызе (Латвія). Творчасцю пачаў займацца ўжо ў першыя гады свайго святарства. Цяпер вядомы як аўтар-выканаўца хрысціянскай песні.

katolik-gomel.by

для друку для друку