Святар-экзарцыст пачаў служэнне ў Гомелі

e81f2e8ec839d5c33e5e693d3d7fc6d7_LАйцец Андрэй Шут, які выконвае функцыю экзарцыста Пінскай дыяцэзіі Каталіцкай царквы, пачаў служэнне ў Гомелі. Ён прызначаны адміністратарам новай парафіі Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — будучага другога ў горадзе касцёла.

Айцец Андрэй добра знаёмы з Гомельшчынай. Раней ён быў пробашчам парафіі ў Петрыкаве і Рагачове, а апошнім часам служыў у Століне.

На святой імшы 11 кастрычнікa айцец Андрэй урачыста ўступіў у сваю новую пасаду.

У цэлым пад экзарцызмам разумеюць выгнанне дэманаў з апантаных людзей. Злы дух можа завалодваў чалавекам як ад рэгулярных цяжкіх грахоў, так і ад варожб, замоў і нават мімавольнага ўдзелу ў «нявінных забавах» тыпу «Хэлоўіна». Нават калі чалавек не верыць у дэмана, ён усё роўна адкрывае для яго сваё жыццё, звяртаючыся да варажбітак, шаптух і гуляючы ў «Хэлоўін». Разам з тым Царква заклікае адрозніваць апантанасць ад псіхічнага расстройства ці іншага ўздзеяння злога духа, напрыклад, спакусы.

Згодна з Катэхізісам Каталіцкага Касцёла, экзарцызм — гэта просьба Царквы, якую яна ўзносіць сваёй уладай ад імя Езуса, каб чалавек ці прадмет былі абароненыя ад уздзеяння злога духа і вызваленыя ад яго ўлады.

 katolik-gomel.by

для друку для друку