Свята ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча прайшло ў Браславе

27 студзеня ва ўспамін благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча ў браслаўскім кляштары сясцёр эўхарыстак  адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. На малітву прыйшлі не толькі дарослыя, але і моладзь.

Адарацыю сваім спевам упрыгожылі мясцовыя юнакі. Падчас малітвы ўсе прысутныя разам слухалі разважанні з Духоўнага Дзённіка бласлаўлёнага біскупа:

“Давайце вучыцца жыць у Божай прысутнасці, давайце быць напагатове да выканання Божых планаў, і малітва затопіць нашыя душы. Найвышэйшая прыступка святасці – умець заўсёды і ўсюды, у любых абставінах, падчас кожнай працы, сярод розных людзей жыць з Панам Богам, яднацца з Ім, мець Яго ў сваім сэрцы, знікаць у Ім, радавацца і цешыцца Ім, шукаць Яго, да Яго ўзнімацца, любіць – а не толькі ў капліцы, калі мы кленчым і адгаворваем малітвы.

Падчас супольнай малітвы вернікі, пакінуўшы штодзённую працу і клопаты, мелі час паразмаўляць з Богам, падумаць над жыццём і вечнасцю. 

Пасля адарацыі прысутныя былі запрошаны на пачастунак, пасля якога моладзь весела правяла час разам.

Нагадаем, што Кангрэгацыю Сясцёр Служак Езуса ў Эўхарыстыі (Эўхарыстак) заснаваў благаслаўлёны Юры Матулевіч.

waladarka.by

для друку для друку