Свята сям’і адбылося ў Смаргоні

sviata-siami-1429 мая ў Смаргоні (парафія св. Міхала Арханёла) з нагоды Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», якое падрыхтавала Салезіянская сям’я з аніматарамі, моладдзю і бацькамі.

Урачыстая святая Імша стала першам этапам святкавання. Падчас гаміліі кс. Павел Шчарбіцкі SDB патлумачыў дзецям хто ж на самой справе з’яўляецца лекарам душы.

Напрыканцы Імшы дзеці, і бацькі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў гарадскі парк. Вядучыя мерапремства заахвоцілі ўсіх удзельнікаў да ўдзелу ў на агульным танцы, а затым дзеці і бацькі атрымалі заданні – паўдзельнічаць у гульні, складзенай за 17 разнастяйных этапаў.

sviata-siami-4

Більярд, паляванне, загадкі і шмат іншых цікавых практык былі падрыхтаваныя на этапах гульні, за удалае выкананне якіх удзельнікі ўзнагароджваліся адпаведнымі баламі. Заробленыя балы, пасля завяршэння ўсіх 17 этапаў абменьваліся ў «касцёльнай краме» на салодкія падарункі, якія падрыхтавалі салезіяне супрацоўнікі.

sviata-siami-43

Да гульні далучаліся не толькі тыя, хто спецыяльна прыйшоў на свята, але і тыя дзеці і бацькі, якія знаходзіліся ў гэты час у гарадскім парку.

Радасны, сямейны настой прасякнуў не толькі тых, хто спецыяльна прыйшоў на свята, але і выпадковых мінакоў, якія з радасцю да яго далучыліся. Напрыканцы ўсе дзякавалі за выдатныя ўражанні!

Свята незаўважна прайшло як адно імгненне, у духу салезіянскай радасці. Штогод удзельнікаў Свята Сям’і як сярод дзяцей, так і сярод дарослых становіцца ўсё больш, і гэта зусім не выпадкова!

c. Вераніка Блізнюк FMA, фота

для друку для друку