- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Свята святога Мікалая адзначылі ў Мінску

10 снежня ў араторыі св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адзначылі свята святога Мікалая.

[1]

Святочная праграма распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Іван Огар SDB, паведамляе sdb.by [2]. Казанне да прысутных вернікаў прамовіў кс. Аляксандр Жарнасек MIC, які з 8 па 10 снежня праводзіў у парафіі Адвэнтавыя рэкалекцыі. Падчас казання кс. Аляксандр падкрэсліў, што веруючы чалавек, каб весці добрае духоўнае жыццё, павінен звяртаць увагу на штодзённы рахунак сумлення, споведзь і асобу духоўнага кіраўніка.

Пасля св. Імшы вернікі накіраваліся ў араторый, дзе іх чакала святочная праграма. Падчас свята дзеці і іх бацькі мелі магчымасць добра правесці час разам у разнастайных конкурсах і гульнях. А напрыканцы праграмы ўсе дзеці атрымалі ад св. Мікалая смачныя падарункі.