Свята святога Мікалая адзначылі ў Мінску

10 снежня ў араторыі св. Яна Боско пры мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля адзначылі свята святога Мікалая.

Святочная праграма распачалася св. Імшой, якую ўзначаліў кс. Іван Огар SDB, паведамляе sdb.by. Казанне да прысутных вернікаў прамовіў кс. Аляксандр Жарнасек MIC, які з 8 па 10 снежня праводзіў у парафіі Адвэнтавыя рэкалекцыі. Падчас казання кс. Аляксандр падкрэсліў, што веруючы чалавек, каб весці добрае духоўнае жыццё, павінен звяртаць увагу на штодзённы рахунак сумлення, споведзь і асобу духоўнага кіраўніка.

Пасля св. Імшы вернікі накіраваліся ў араторый, дзе іх чакала святочная праграма. Падчас свята дзеці і іх бацькі мелі магчымасць добра правесці час разам у разнастайных конкурсах і гульнях. А напрыканцы праграмы ўсе дзеці атрымалі ад св. Мікалая смачныя падарункі.

для друку для друку