Свята Маці Божай Фацімскай і сакрамант канфірмацыі ў Жодзіне

dsc002951Цішыня наўкол касцёла крыху падманчывая. Бо ўнутры храма няма ніводнага свабоднага месца. Ціха гучыць малітва ружанцовая да Маці Божай Фацімскай. Сёння менавіта Яе свята. Ўсе чакаюць нечага асаблівага. Так і ёсць. Адпраўляць святую Імшу ў парафію Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна прыехаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, паведамляе парафіяльны сайт.

Ад імя прысутных парафіян мітрапаліта вітае старшыня касцёльнага камітэту Яўгеній Лабкоўскі. Пробашч парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС вітае арцыбіскупа і запрашае яго цэлебраваць святую Імшу.

І вось настае кульмінацыйны момант. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзяляе сакрамант канфірмацыі. Амаль сто чалавек паўгода рыхтавалася прыняць гэты сакрамант. Разам з Хростам і Эўхарыстыяй сакрамант канфірмацыі складае сукупнасць сакрамантаў хрысціянскага пасвячэння. Праз яго ўсе ахрышчаныя ўзбагачаюцца асаблівай сілай Святога Духа. Гэта пячатка міра ў выглядзе маленькага крыжыка, які наносіць біскуп на лоб кожнага, хто прымае сакрамант, азначае, што ты ўжо цалкам належыш Хрысту, будзеш служыць яму назаўсёды. Але гэтак жа і абяцанне Боскай абароны ў вялікім эсхаталагічным выпрабаванні.

dsc003267

Са словамі падзякі да арцыбіскупа звярнуліся вернікі, якія толькі што прынялі сакрамант бежмавання.

У сваёй прамове мітрапаліт адзначыў веліч сённяшняга моманту ў жыцці парафіі. Свята Маці Божай Фацімскай, імя якой носіць жодзінская парафія, найлепшым чынам звяртае ўвагу на неабходнасць пашаны Фацімскіх аб’яўленняў, руплівасці ў выкананні наказаў Маці Божай праз малых пастушкоў. Арцыбіскуп прыгадаў, што яму давялося асабіста тройчы сустракацца з жывою сведкаю Фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай — сястрой Люцыяй.

dsc003209

Заўсёды актуальны заклік Марыі з Фацімы “маліцеся і навяртайцеся”, заклік, які паўтарае падобны заклік Хрыста да малітвы, навяртання і веры ў Евангелле», — падкрэсліў арцыпастыр.

dsc003953

для друку для друку