Святы Ян Павел ІІ з’явіўся ў Віцебскай катэдры

6 верасня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Вiцебску была асвечана новая фрэска з выявай святога Яна Паўла ІІ, паведамляе vitkatedra.by.  Яна паўстала як знак удзячнасцi Пану Богу з нагоды перажывання стагоддзя з дня нараджэння вялікага Папы. 

Яго асоба шырока вядомая і моцна паўплывала на свет у часе палітычных і грамадскіх пераменаў. Але перадусім, Ян Павел ІІ  згадваецца як чалавек малітвы. Менавiта яго словамi “Малiтвы за Айчыну”, сёння ва ўсiх касцёлах нашай краiны моляцца людзi добрай волi.

Парафіяльная супольнасць выказвае ўдзячнасць перадусім Богу, а таксама святарам-ахвярадаўцам за такую цудоўную выяву св. Яна Паўла II, якая нагадвае вернікам пра сыноўнi давер да Багародзiцы. Зараз, асабліва ў вельмі неспрыяльны час, вельмі важна ўсім нам абвяшчаць справядлiвасць, a зло заўсёды дабром перамагаць.

Асвяціў фрэску кс. канонік Андрэй Анiскевiч, дырэктар Caritas Вiцебскай дыяцэзii.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку