Святы Айцец заклікаў падрыхтаваць сэрцы да Божага Нараджэння

Карыстаючыся дапамогай Панны Марыі, падрыхтаваць сэрцы да Божага Нараджэння, заклікаў Папа Францішак 5 снежня, вітаючы пілігрымаў падчас агульнай аўдыенцыі.

“У бліжэйшую суботу мы будзем святкаваць урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Даверымся Маці Божай! Яна, як прыклад веры і паслухмянасці Пану, няхай дапаможа нам падрыхтаваць сэрцы да прыняцця Дзіцятка Езуса ў Яго Божым Нараджэнні”, — сказаў Францішак.

Трэба нагадаць, што 8 снежня 1854 года папа Пій ІХ сваім Апостальскім лістом “Ineffabilis Deus” абвясціў дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку