Святы Айцец ухваліў беатыфікацыйныя дэкрэты

6 мая 2020 года Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Бэчу, прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць дэкрэты па беатыфікацыйных справах.

Дакументы тычацца прызнання гераічнасці цнотаў пяці асоб:

  • кс. Франчэска Каруза, святара архідыяцэзіі Катандзара-Скілачэ ў Італіі, які памёр 18 кастрычніка 1951 г.;
  • кс. Кармэла Дэ Пальма, святара італьянскай архідыяцэзіі Бары-Бітонта, памерлага 24 жніўня 1961 г.;
  • а. Франсіска Барэнчэгурэна Мантагута з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля, які памёр у іспанскай Гранадзе 7 кастрычніка 1957 г.;
  • свецкай верніцы з Іспаніі Марыі дэ ла Кансэпсіён Барэчэгурэн, якая памерла 13 мая 1927 г.;
  • свецкага верніка з Італіі Матэа Фарына, памерлага 24 красавіка 2009 г.

У асобным паведамленні Кангрэгацыя па справах кананізацыі паінфармавала, што ў сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй і неабходнымі ў гэтай сувязі мерамі, па просьбе зацікаўленых дыяцэзій, беатыфікацыі, запланаваныя на бліжэйшыя месяцы, пераносяцца на больш позні тэрмін.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку