Святы Айцец удзеліць анлайн надзвычайнае благаслаўленне Urbi et orbi з магчымасцю атрымаць поўны адпуст

У пятніцу, 27 сакавіка, а 18-й гадзіне (у 20.00 па мінскім часе) перад базылікай Святога Пятра Папа Францішак узначаліць набажэнства аб выбаўленні ад каранавірусу.

Як раней паведаміла беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, набажэнства на пустой плошчы, без удзелу людзей, будзе складацца з чытання Божага слова, малітоўных просьбаў і адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.

На заканчэнне малітвы Пантыфік удзеліць надзвычайнае благаслаўленне «Urbi et orbi «(«Гораду і свету») з магчымасцю атрымаць поўны адпуст.

«Ужо сёння запрашаю ўсіх духоўна прыняць у ёй удзел праз сродкі масавай інфармацыі. Выслухаем Слова Божае, узнясем нашы просьбы, памолімся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, якім напрыканцы я ўдзялю благаслаўленне «Urbi et Orbi», падчас якога будзе магчыма атрымаць поўны адпуст.

«На пандэмію віруса мы хочам адказаць пандэміяй малітвы, спачування пяшчоты. Будзем аб’яднанымі. Пакажам нашу блізкасць да самотных і самых выпрабаваных людзей», — сказаў Папа Францішак.

Анлайн-трансляцыя>>>

для друку для друку