Святы Айцец сустрэнецца з Прэзідэнтам Расіі

Папа прыме ў Ватыкане Прэзідэнта Расіі. Гэта будзе не першая сустрэча Францішка з Уладзімірам Пуціным. Факт аўдыенцыі пацвердзіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду.

“Магу пацвердзіць, што Святы Айцец прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. Яна пройдзе 4 ліпеня гэтага года”, – сказаў Алесандра Джызоці, адказваючы на пытанне журналістаў.

Пуцін сустракаўся з Францішкам у Ватыкане ў чэрвені 2015 года. Тады расійскі Прэзідэнт і Пантыфік абмеркавалі складанае становішча хрысціян на Блізкім усходзе і крызіс ва Украіне, а таксама ролю духоўных каштоўнасцей у збліжэнні рэлігій.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку