Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі індзейскага правадыра

Папа Францішак сустрэўся 27 мая ў Доме св. Марты з Раоні Мэтукцірэ, правадыром народнасці Каяпо ў Бразіліі. Аўдыенцыяй Папа пажадаў выказаць сваю пашану народам Амазоніі.

З 14 мая індзеец знаходзіцца з візітам у Еўропе. На працягу трох тыдняў ён сустракаецца з кіраўнікамі дзяржаў і лідарамі грамадскай думкі. Мэта перамоў складаецца ў тым, каб звярнуць увагу на пагрозу для Амазоніі – “зялёных лёгкіх” планеты, – якая зыходзіць ад лясной прамысловасці і аграпрамысловага комплексу. Правадыр таксама збірае сродкі для абароны рэзервацыі Шынгу.

Некалькі дзён таму кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы патлумачыў, што аўдыенцыя для спадара Раоні з’яўляецца пацвярджэннем увагі Папы да праблем жыхароў Амазоніі і абароны навакольнага асяроддзя рэгіёну. Алесандра Джызоці таксама адзначыў, што сустрэча з індыйскім лідарам з’яўляецца часткай падрыхтоўкі да Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанага Панамазонскаму рэгіёну, якая будзе праходзіць у Ватыкане сёлета 6-27 кастрычніка.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку