Святы Айцец прыбыў у Панаму. Першыя кадры

23 студзеня, а па мінскім часе — пасля апоўначы 24 студзеня, Святы Айцец прыбыў у Панаму, дзе возьме ўдзел у 34-х Сусветных днях моладзі.

Як паведамляе італьянская рэдакцыя паратала Vatican News, у аэрапорце Папу Францішка сустракалі каля дзвюх тысяч юнакоў и дзяўчат, прэзідэнт краіны Хуан Карлас Варэла Радрыгес з жонкай, а таксама прадстаўнікі панамскага епіскапату.

паводле Vatican News, Catholic.by

для друку для друку