Святы Айцец пра каталіцка-праваслаўнае супрацоўніцтва

Папа сустрэўся 25 лютага 2019 з прадстаўнікамі Апостальскага служэння і Цэнтра сям’і Афінскай Мітраполіі. Ён падзякаваў праваслаўным гасцям за супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам.

Сумесныя праекты дапамагаюць бачыць адно аднаго братамі і сёстрамі, “не заставацца вязнямі нашых адрозненняў”, але расці ў жаданні пераадольваць цяжкасці, якія стаяць на шляху поўнай камуніі, заўважыў Папа Францішак.

Прыярытэтным напрамкам супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі і католікамі Пантыфік назваў пастырскі клопат пра сям’ю. У наш глабалізаваны час хрысціянскія сем’і ў розных геаграфічных і культурных умовах сутыкаюцца з многімі аналагічнымі праблемамі. Таму мы павінны заставацца побач з імі, дапамагаючы захоўваць дар сужэнства. Мы таксама закліканы прысутнічаць там, дзе сямейнае жыццё не адпавядае паўнаце евангельскага ідэалу, падкрэсліў Папа Францішак.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку