Святы Айцец перанёс на год Сустрэчу сем’яў і Дні моладзі

Лагатып Сусветнай сустрэчы моладзі ў Лісабоне

Папа Францішак змяніў даты правядзення двух буйных агульнакаталіцкіх падзей. Прычынай рашэння паслужыла нявызначанасць, звязаная з эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце.

Святы Айцец разам з Дыкастэрыяй па справах свецкіх, сям’і і жыцця вырашыў адкласці наступную Сусветную сустрэчу сем’яў, правядзенне якой планавалася ў Рыме ў чэрвені 2021 г., і наступныя Сусветныя дні моладзі, якія павінны былі прайсці ў Лісабоне ў жніўні 2022 г., на адзін год, — паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Такім чынам міжнародныя падзеі адбудуцца адпаведна ў чэрвені 2022 г. і жніўні 2023 г.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку