Святы Айцец павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Божым Нараджэннем

6 студзеня 2020 г., пасля малітвы “Анёл Панскі”, Папа Францішак скіраваў свае віншаванні вернікам, якія адзначаюць Божае Нараджэнне па Юліянскім календары.

“Звяртаюся з асаблівай думкай да братоў Усходніх Цэркваў, каталіцкіх і праваслаўных, многія з якіх заўтра будуць адзначаць Божае Нараджэнне. Ім і іх супольнасцям жадаем святла і міру Хрыста Збаўцы”, — сказаў Пантыфік.

У свеце засталося ўсяго некалькі Цэркваў, якія выкарыстоўваюць Юліянскі каляндар. У асноўным, гэта праваслаўныя супольнасці. Хоць, напрыклад, старога стылю прытрымліваецца таксама Украінская Грэка-Каталіцкая Царква.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку