Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Германіі

Папа выказаў сваю блізкасць сваякам ахвяр тэракту ў нямецкім горадзе Ганаў. Спачувальную тэлеграму ад яго імя скіраваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін.

“Святы Айцец Францішак быў глыбока засмучаны даведаўшыся пра жудасны акт насілля ў Ганаў, які прывёў да гібелі нявінных людзей”, — заўважыў іерарх. Ён запэўніў у блізкасці Папы да ўсіх, хто пакутуе па прычыне згубы сваіх блізкіх.

“У малітве Папа Францішак давярае загінулых Божай міласэрнасці і просіць Хрыста, Пана жыцця, каб асобы, якія перажываюць жалобу знайшлі суцяшэнне і давер, і каб ім спадарожнічала Божае благаслаўленне і супакой”, — гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме.

Тэракт на глебе нацыянальнай непрыязні адбыўся вечарам 19 лютага 2020 г. Узброены злачынца здзейсніў напад на дзве кальянныя, у выніку чаго загінулі па меншай меры дзевяць чалавек і чатыры былі паранены.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку