Святы Айцец маліўся за выкладчыкаў і студэнтаў

Суправаджаць малітвай выкладчыкаў і студэнтаў, — заклікаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 24 красавіка цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

“Памолімся сёння за выкладчыкаў, якія павінны шмат працаваць, каб праводзіць заняткі праз інтэрнэт і іншыя сродкі камунікацыі, а таксама за студэнтаў, якія павінны здаваць экзамены непрывычным для сябе спосабам. Будзем суправаджаць іх малітвай”, — заклікаў ва ўступе да літургіі Пантыфік.

На заканчэнне св. Імшы Папа Францішак правёў кароткую Эўхарыстычную адарацыю і ўдзяліў благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам, заклікаючы вернікаў, якія прымалі ўдзел у св. Імшы, дзякуючы трансляцыі ватыканскіх СМІ, да духоўнай св. Камуніі.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку