Святы Айцец: давайце імкнуцца жыць і вучыць каштоўнасці павагі

Папа Францішак прысвяціў твіт 16 лістапада Міжнароднаму дню талерантнасці. Пад гэтым паняццем разумеецца павага, прыняцце і правільнае разуменне культур, форм выражэння і спосабаў праяўлення індывідуальнасці.

“Любая фундаменталісцкая нецярпімасць шкодзіць адносінам паміж людзьмі, групамі і народамі. Давайце імкнуцца жыць і вучыць каштоўнасці павагі, любові, здольнай прымаць адрозненні, прыярытэту чалавечай годнасці”, — адзначаецца ў папскім Twitter.

Міжнародны дзень талерантнасці быў урачыста абвешчаны ў “Дэкларацыі прынцыпаў цярпімасці”, прынятай ААН 16 лістапада 1995 года. Дакумент абвяшчае прызнанне таго, што “людзі па сваёй прыродзе адрозніваюцца па знешнім выглядзе, стану, маўленні, паводзінам і каштоўнасцям і валодаюць правам жыць у свеце і захоўваць сваю індывідуальнасць”.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку