Святога Айца непакоіць сітуацыя ў Емене

Пантыфік падзяліўся сваёй занепакоенасцю сітуацыяй у Емене, дзе ў выніку ўзброенага канфлікту галадаюць людзі. Усіх сабраных на плошчы св. Пятра 3 лютага 2019 г. ён запрасіў да малітвы за краіну.

“З вялікай заклапочанасцю сачу за гуманітарным крызісам у Емене. Насельніцтва вычарпана зацяжным канфліктам, а многія дзеці пакутуюць ад голаду, не маючы доступу да прадуктаў харчавання. Крык гэтых дзяцей і іх бацькоў кліча да Бога. Заклікаю зацікаўленыя бакі і міжнародную супольнасць да садзейнічання неадкладнаму выкананню дасягнутых пагадненняў, забеспячэння размеркавання ежы і працы на карысць насельніцтва. Запрашаю ўсіх маліцца за нашых братоў у Емене”, — сказаў Пантыфік пасля малітвы “Анёл Панскі”.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку