Святочны эфір на Вялікдзень 2019 ад Белтэлерадыёкампаніі

У сувязі з Велікоднымі ўрачыстасцямі прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі знаёміць з раскладам запланаваных з гэтай нагоды святочных перадач, якія выйдуць у эфіры беларускіх тэлеканалаў, а таксама Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё.

20 красавіка, Вялікая субота

6.25 — спецыяльны перадсвяточны выпуск духоўна-асветніцкага праекту «Існасць» (канал «Беларусь 1»)

22.05 — мастацкі фільм «Уваскрасенне Хрыста» (ЗША, 2015 г.; канал «Беларусь 2»)

21.45 — прамая трансляцыя святой Пасхальнай Вігіліі з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце.

Узначальвае ўрачыстую цэлебрацыю біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка (каналы «Беларусь 1», «Беларусь 24»)

21 красавіка, нядзеля Змёртвыхпаўстання Пана

6.35 — слова на ўрачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (каналы «Беларусь 1», «Беларусь 24»)

7.35 — праект «Камертон» з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча (канал «Беларусь 3»)

8.15 — радыётрансляцыя ўрачыстай св. Імшы з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё).

На працягу ўсяго дня ў эфіры Першага нацыянальнага каналу Беларускага радыё будуць расказваць пра традыцыі святкавання Вялікадня.

16.00 — прамая трансляцыя спецыяльнага велікоднага благаслаўлення Папы Францішка Urbi et orbi — Гораду і свету — з плошчы Святога Пятра ў Ватыкане (канал «Беларусь 3»)

Catholic.by

для друку для друку