Святар у Рыме знайшоў у спавядальні пакет з 36 тысячамі еўра

Грошы перадалі паліцыі, яна праводзіць расследаванне незвычайнага інцыдэнту.

Пакет з буйной сумай наяўных знайшоў святар у спавядальні каталіцкага храма Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рыме. У парафіі выклікалі паліцыю, баючыся, што ў скрутку пад лавай для святара можа быць выбуховае прыстасаванне, але на самой справе там аказаліся купюры наміналам у 50 еўра на агульную суму €36 тысяч.

Паліцыя канфіскавала грошы і пачала расследаванне незвычайнага інцыдэнту. Магчыма, нехта прынёс у царкву свае зберажэнні ў знак пакаяння альбо хтосьці вырашыў зрабіць таемнае ахвяраванне. Аднак у паліцыі ёсць і такая версія: не выключана, што такім чынам хтосьці вырашыў пазбавіцца ад грошай, атрыманых злачынным шляхам. Каб высветліць асобу ўладальніка пакета з грашыма, у паліцыі праглядаюць відэакамеры.

Як піша італьянская прэса, парафіяльны святар падрэ Джавані распавёў, што часам вернікі пакідаюць у храме буйныя сумы, але больш за 1 тысячу еўра ахвяраванняў ніколі не было.

— Гэтая сума, безумоўна, спатрэбілася б нашаму старадаўняму храму, аднак не ў шкоду каму-небудзь, — адзначыў святар.

katolik.life

для друку для друку