Святая Вераніка — першы фатограф

Дзень фатографа традыцыйна адзначаецца 12 ліпеня — гэта дзень святой Веранікі, якая лічыцца апякункай фатаграфіі. Да літургічнай рэформы, якая была прынята на другім Ватыканскім Саборы, яе памяць адзначалася 12 ліпеня.

Святая Вераніка, паводле традыцыі, падала Езусу хустку, калі Ён ішоў на Галгофу, каб выцерці пот з твару. На гэтай тканіне адлюстраваўся вобраз Хрыста. Праз два тысячагоддзі, як зрабілі першы фотаздымак, Папа Рымскі абвясціў гэты дзень Сусветным днём фатографа.

Першая фатаграфія была зроблена ў 1826 годзе французам Джозэфам Нізэфарнам Нэпцэ і называецца «Выгляд з акна». Яе здымкі працягваліся 8 гадзін. На пачатку фатаграфіі былі чорна-белымі. Першыя каляровыя здымкі з’явіліся ў сярэдзіне XIX стагоддзя з стварэннем трох камер — на кожную ўсталёўвалі фільтр (чырвоны, зялёны і сіні), а затым аб’ядноўвалі малюнак.

Паводле credo.pro

для друку для друку