Сужэнская клятва ўмацоўвае сям’ю

wmT8lVcM6OMІснуе шмат розных пакліканняў. Самае распаўсюджанае – да стварэння сям’i. Iдзем за гэтым паклiканнем i ў нейкi момант адчуваем, што гэта складаны шлях. Прыкладам таму з’яўляецца вялiкая колькасць разводаў у нашай краiне.

Часам паўстае пытанне: “Як вытрываць да канца? Як споўнiць тую клятву, якую свядома далi адзiн аднаму падчас шлюбу?”

Нядаўна знаёмы святар сказаў вельмi мудрыя i важныя словы: “Было б добра, каб сужонкi прыпамiналi свой шлюб, калi раз i назаўсёды зрабiлi самастойны выбар, без усялякiх прымусаў. I гэты свой выбар трэба аднаўляць штодзённа, кажучы: “Сёння я таксама, можа нават робячы нейкiя высiлкi, выбiраю быць вернай Пану Богу i тым словам, якiя казала свайму выбранаму”.

Шкада, што мы не знаходзiм часу на такiя разважаннi…

Але прыемна, што Касцел дбае пра сям’ю.

Хочацца падзякаваць сёстрам законным з Полацку, а асаблiва сястры Валянцiне за тое, што прапанавала нам, парафiяльным сем’ям, звярнуцца да ксянза Францішка Кіселя з просьбай аднавiць сужэнскую клятву ўрачыста.

Мы жывем у клопатах і часам складана самім зрабіць такі крок.

На Свята Святой сям’і ксёндз Францішак Кісель прапанаваў сужонкам выйсцi ў цэнтр касцёла для аднаўлення клятвы. Пар было вельмі шмат, усiм жадаючым ледзь хапiла месца.

Мы з мужам таксама ў гэтым натоўпе спрабавалi знайсцi сабе месца, а яшчэ пад нагамi круціліся нашыя дзве дачкі…

Аднаўленне сужэнскай клятвы вельмі дапамагае ўмацаваць сям’ю і паляпшае сямейныя адносіны.

Аксана Дашкевiч

для друку для друку