Сусветная канферэнцыя аб веры і спорце пройдзе ў Ватыкане

vera i sport“Спорт на службе чалавецтву” – так гучыць тэма першай міжнароднай канферэнцыі аб веры і спорце, якая пройдзе ў Ватыкане 5-7 кастрычніка 2016 г. па ініцыятыве Папскай рады па культуры.

У адкрыцці форума прымуць удзел: Папа Францішак, Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэту Томас Бах.

Канферэнцыя мае на мэце сабраць разам спартыўных і рэлігійных лідэраў, каб праз дыялог і з’яднанне рэсурсаў знайсці адказы на вялікія вылікі, якія стаяць перад чалавецтвам і тычацца таксама спорту і розных рэлігійных канфесій, распавёў Ватыканскаму радыё сакратар Папскай рады па культуры, кс. прэлат Мельхор Санчас-дэ-Тока-і-Аламеда.

Вера і спорт, з’яўляюцца рухаючымі сіламі глабальнага грамадства і могуць спрыяць станоўчым каштоўнасцям. Спорт, гэта адна з вялікіх паўсюдных моваў, пэўнага кшталту “эсперанта” чалавецтва, сказаў прадстаўнік Апостальскай Сталіцы.

На працягу трохдзённага форума гаворка пойдзе пра тое, як спорт і вера могуць дапамагчы ў будаванні больш інклюзіўнага грамадства, пасадзейнічаць фарміраванню грамадзянскага свядомасці і адказнасці за жыццё супольнасцяў у людзей, а таксама стварэнню, на асабістым і калектыўным узроўнях, больш здаровых, моцных і глыбокіх сувязяў.

 

для друку для друку