Сустрэчы «У абарону жыцця і сям’і» прайшлі ў глыбоцкіх школах

У межах акцыі ў абарону жыцця, якую арганізаваў Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, 5 снежня ў школах Глыбокага, а таксама ў в. Мярэцкія перад вучнямі 10 і 11 класаў выступілі лектар Дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы» Вольга Чаркасава і намеснік дырэктара Каардынацыйнага Цэнтра абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў Полацкай епархіі «ЗаРождение» Павел Сафронаў.

Прадстаўнік “Адкрытых сэрцаў” пагутарыла з 10-класнікамі, разам яны збіралі «Інгрэдыенты сямейнага шчасця» і абмяркоўвалі цяперашнія дэмаграфічныя праблемы. Таксама Вольга Чаркасава распавяла пра перасоўную выставу ў абарону жыцця і сям’і: «Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці». Гэтая выстава ў 2015 годзе ўжо наведвала парафію і школы горада.

Павел Сафронаў прадставіў вучням 11 класаў перасоўную выставу ў абарону жыцця немаўлят і традыцыйных сямейных каштоўнасцей «Ратуй узятых на смерць!», якая накіравана растлумачыць маладым людзям, як важна ім зараз пазбегнуць «памылак маладосці», наколькі важна ім захаваць сваю нявіннасць і чысціню да шлюбу.

4 снежня ў Гарадскім цэнтры культуры Вольга Чаркасава мела магчымасць выступіць перад псіхолагамі і настаўнікамі навучальных устаноў.

для друку для друку