Сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі прайшла ў Бараўлянах

17 кастрычніка ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах адбылася сустрэча салезіянаў супрацоўнікаў Беларусі, якая сабрала ўдзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў.

Пад духоўным кіраўніцтвам кс. Паўла Шчарбіцкага SDB і с. Тэрэсы Сольнічэк FMA сабраныя мелі магчымасць паразважаць над дэвізам салезіянскай сям’і на 2020 год: “Добрыя хрысціяне і сумленныя грамадзяне”.

Падчас сустрэчы супрацоўнікі дзяліліся адно з адным разважаннямі наконт таго, як у сучасным свеце быць сапраўды добрым хрысціянінам, гэта значыць жыць верай у Бога і дазваляць Духу Святому весці сябе, і сумленным грамадзянінам — несці адказнасць за жыццё маладога чалавека, за грамадства, за краіну.

Салезіяне супрацоўнікі складаюць падзяку духоўным кіраўнікам за праведзены разам час і малітоўную падтрымку, а таксама арганізатарам сустрэчы за магчымасць паглыблення ведаў і натхненне на канкрэтныя пастановы.

sdb.by

для друку для друку