Сустрэча Папы з ахвярамі злоўжыванняў у Ірландыі магчымая

Падчас свайго двухдзённага візіту ў Дублін, Пантыфік можа сустрэцца з пацярпелымі ад злоўжыванняў духавенства, паведаміў кіраўнік Залы Друку Грэг Бёрк.

Падчас брыфінгу для журналістаў, прымеркаванага да падарожжа Папы Францішка ў Ірландыю, афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду заявіў: “Святы Айцец сустракаецца з пацярпелымі падчас паездак у краіны, дзе злоўжыванні з’яўляюцца рэальнасцю”. Бёрк не паведаміў пра дэталі магчымай размовы Папы з ахвярамі. Звычайна яны раскрываюцца пасля завяршэння такіх сустрэч.

Францішак наведае сталіцу Ірландыі 25 і 26 жніўня 2018 года, каб прыняць удзел у IX Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку