Сустрэча манаскай моладзі адбудзецца ў Баранавічах

З 21 па 23 красавіка ў катэхетычным каледжы імя біскупа Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах у чарговы раз адбудзецца агульнабеларуская сустрэча манаскай моладзі.

Тэма сёлетняй сустрэчы:

«Як не страціць смак солі?»

Маладыя кансэкраваныя асобы змогуць спаткацца з Хрыстом у вялікай супольнасці, узбагачанай рознымі харызмамі, падзяліцца досведам, разам знайсці адказ на пытанне, як не дазволіць «перагарэць» уласнаму пакліканню.

Узяць удзел у сустрэчы запрашаюцца кансэкраваныя асобы да 35-гадовага ўзросту.

Пачатак сустрэчы ў аўторак, 21 красавіка, а 16-й гадзіне.

Адрас: Катэхетычны каледж імя біскупа Зыгмунта Лазінскага, г. Баранавічы, вул. Шаўчэнкі, 6.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца да 20 сакавіка па тэлефонах:

+375 (33) 609 69 98 — с. Вераніка

+375 (29) 556 77 98 — а. Яўген

catholic.by

для друку для друку