Сустрэць новы год у Польшчы разам з веруючай моладдзю? Магчыма. Едзем на Тэзэ!

Чарговая Еўрапейская сустрэча моладзі, якая арганізуецца Супольнасцю Тэзэ, пройдзе з 28 снежня 2019 года па 1 студзеня 2020 года ў Вроцлаве (Польшча).

Будучую сталіцу экуменічнага форума, які аб’ядноўвае хрысціянскую моладзь з розных краін Еўропы, абвясціў прыёр Супольнасці, брат Алаіз Лозэр. Гэта адбылося 30 снежня 2018 года, падчас вячэрняй малітвы ў рамках сустрэчы, што праходзіла ў Мадрыдзе.

Вроцлаў стане трэцім польскім горадам, які будзе прымаць еўрапейскую хрысціянскую моладзь на сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю Тэзэ. У 1999 г. гэты форум праводзіўся ў Варшаве, а ў 2009 г. – у Познані.

Еўрапейскія сустрэчы моладзі, адбываюцца на рубяжы старога і новага года, кожны раз у іншым горадзе кантынента. Форумы праводзяцца з 1978 г. Самы першы прайшоў у Парыжы.

Звыйчана іх праграма прадугледжвае пражыванне моладзі ў сем’ях і школах. У дадатак да рэлігійных сустрэч арганізуецца багатая культурная праграма. У навагоднюю ноч адбываецца “Малітва за мір ва ўсім свеце” і “Фестываль народаў”. Акрамя сустрэч у парафіях маладыя людзі штодзённа збіраюцца для малітвы ў буйных выставачных цэнтрах ці базыліках.

Сястра Таццяна Гмыза SJE, якая нясе служэнне ў Полацкай парафіі, запрашае маладых людзей ад 16 да 35 год на супольную паездку ў Вроцлаў на Еўрапейскую сустрэчу Тэзэ, якая адбудзецца з 28 снежня па 1 студзеня.

Кошт: 70 еўра + 35 еўра (унёсак арганізатарам).

Кантактная інфармацыя: +37529 558-46-25 — с. Таццяна.

для друку для друку