Сустрэча святароў і законных асобаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Шуміліна

szumilina37

Больш за сто святароў і манахінь Віцебскай дыяцэзіі з’ехалася ў Шуміліна 13 кастрычніка, у гадавіну ўтварэння дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў касцёле Маці Божай Фацімскай. Святую Імшу цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч.

Падчас Імшы а. Станіслаў Памыкала SJ закрануў у казанні пытанне святарскага цэлібату. Ён падкрэсліў яго важнасць для святароў, спасылаючыся на фрагменты Святога Пісання. У сваёй прамове святар  высока ўзнёс гэты стан, дзякуючы якому чалавек  можа дасягнуць вельмі блізкага жыцця з Богам.

Пасля Літургіі разглядаліся надзённыя пытанні, з якімі сутыкаюцца святары ў дыяцэзіі і агучылі аб’явы на бліжэйшы час.

Па словах біскупа Алега Буткевіча, галоўнае, што ў апошні час было здзейснена ў дыяцэзіі – гэта сацыяльнае забеспячэнне святароў праз іх “працаўладкаванне”. Біскуп звярнуў увагу на тое, што за два гады яго кіравання дыяцэзіяй не сказаць, што вырашана зашмат, але пэўныя пытанні разглядаюцца. У першую чаргу  сваім заданнем ён бачыць дастатковае забеспячэнне касцёлаў сваімі, беларускімі, святарамі.

Трэба працаваць у гэтым накірунку і спрыяць такім умовам, каб было больш пакліканняў да святарства сярод моладзі, — кажа Яго Эксцэленцыя.

Біскуп Алег Буткевіч акрэсліў асноўныя накірункі дзейнасці, якімі займаліся і будуць займацца надалей у дыяцэзіі. Па словах ардынарыя, трэба і надалей працаваць над вырашэннем пытанняў з будаўніцтвам, рэканструкцыяй касцёлаў і святыняў. Гэта вымагае шмат высілкаў і сродкаў. А таксама займацца душпастырствам, асабліва з моладдзю, дзецьмі, інвалідамі, хворымі і іншымі вернікамі.

У гэты дзень у шумілінскім касцёле святары адзначылі і дзень заканчэння яб’яўленняў Фацімскіх, у гонар Маці Божай Фацімскай, якая яб’яўлялася 13 чысла шэсць месяцаў запар тром дзецям-пастушкам.

Таццяна Смоткіна, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку