Сустрэча на тэму «Вялікі пост» прайшла ў лідскім клубе «Актыўнае даўгалецце»

Тэматычная сустрэча «Вялікі пост» у межах гуртка «Польскі гутарковы клуб» адбылася 27 сакавіка ў супольнасці «Актыўнае даўгалецце», якая дзейнічае пры аддзеле дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ў Лідзе. Спатканне правёў душпастыр шпітальнай капліцы ў Лідзе кс. Юрый Бяганскі.

Падчас сустрэчы, у якой прыняло ўдзел каля 15 чалавек, разважалі над гісторыяй і традыцыямі Вялікага посту, пакаяннем, прабачэннем і ахвярай. Кожны мог паслухаць меркаванні бліжняга, падзяліцца ўласнымі думкамі.

Кс. Юрый Бяганскі наведвае «Польскі гутарковы клуб» кожны панядзелак. Адказвае на хвалюючыя пытанні, бліжэй знаёміць вернікаў з праўдамі веры, аказвае падтрымку людзям сталага ўзросту. Дарэчы, члены клуба актыўна прымаюць удзел і ў экскурсіях, якія рэгулярна арганізоўвае святар.

grodnensis.by

для друку для друку