11 лістапада 2017 года ў парафіі Святога Андрэя Апостала ў Лынтупах адбылася сустрэча моладзі Пастаўскага дэканату. Галоўная тэма — «Трэба, каб маладосць была ўзрастаннем».
У сустрэчы прынялі ўдзел 60 маладых дзяўчат і хлопцаў з чатырох парафій дэканату: Лучая, Паставаў, Варапаева і Лынтуп.
Моладзь выслухала канферэнцыю, якаю падрыхтаваў кс. Аляксей Асон. Усе былі падзелены на групы. Хлопцы разважалі над тэмай: «Вучыся кантраляваць сваё цела», а дзяўчыны — «Вучыся кіраваць сваімі эмоцыямі». Пасля была Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта, падчас якой была магчымасць прыступіць да споведзі, а затым удзел у святой Імшы.
Спатканне прайшло ў вельмі прыемнай атмасферы. Маладыя людзі мелі магчымасць у супольнасці аднагодкаў умацаваць сваю веру, паразмаўляць на складаныя тэмы, пачуць адказы на пытанні, якія іх цікавяць і завязаць новыя сяброўскія адносіны.
Няхай Бог будзе праслаўлены за дар гэтай сустрэчы.
