Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 16 кастрычніка ў Глыбокім (+праграма)

Спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 16 кастрычніка ў Глыбокім. 

Адказны за правядзенне сустрэчы — а. Андрэй Сідаровіч МІС.

Праграма:
10.00 — прыезд катэхетаў (ГДК, вул. Камуністычная, 10);
10.30 — прэзентацыя сучасных мадэляў катэхезы;
11.30 — перапынак (кава, гарбата);
12.00 — абмеркаванне ў групах;
13.00 — прадстаўленне вынікаў абмеркавання ў групах;
13.30 — св. Імша пад кіраўніцтвам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча;
14.30 — абед і развітанне.

УВАГА! Паважаныя святары, законныя сёстры і свецкія катэхеты! Просім паведаміць пра свой удзел да 10 кастрычніка па тэл.+37529 2748455 (Марына) або на e-mail: kasc_sw_trojcy@mail.ru

для друку для друку