Сур’ёзныя акты вандалізму адбыліся ў Польшчы

Парафіяне і святары пяці населеных пунктаў у ніжнесілезскім ваяводстве ў Польшчы прабываюць у шоку. Вандалізм быў здзейснены 16 студзеня 2020 года.

Гэты выпадак пракаментаваў пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ваянові а. Анджэй Спеляк. Ён падкрэсліў, што парафія ўпершыню сутыкнулася з такой сітуацыяй. Айцец кажа: «Ніхто ніколі не падымаў руку на Хрыста».

Укрыжаванне было абноўлена ў 2018 годзе па ініцыятыве парафіян у сувязі з 700-годдзем храма.

«Усе ў шоку ад усёй гэтай сітуацыі, таму што погляд Госпада Хрыста, прыбітага на крыжы, вельмі паказальны», — кажа пробашч.

Айцец Марыюш Віцак, пробашч Ломніцкай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, таксама пацвярджае такую сітуацыю. У яго парафіі знішчылі скульптуру Беззаганнай у капліцы, узведзенай у 1993 годзе ў памяць аб наведванні Ломніцы абраза Маці Божай Чэнстахоўскай. Ён таксама паведаміў пра прафанацыю крыжа на скрыжаванні дарог на мяжы сваёй парафіі.

Яшчэ ў трох пунктах былі разбіты фігуры Багародзіцы, а ў Сасноўцы знесены прыдарожны крыж.

 

Па матэрыялах deon.pl

для друку для друку