Сучасныя каталіцкія храмы: погляд знутры

Французскі фатограф Фабрыс Фуйе падарожнічае па свеце, фатаграфуючы сучасныя храмы і саборы, архітэктура якіх радыкальна адрозніваецца ад кананічных уяўленняў пра эстэтыку храмавых збудаванняў, паведамляе партал Credo.

Большасць храмаў, якія ўвайшлі ў аўтарскую падборку Corpus Christi, пабудавана пасля Другой Сусветнай вайны і адрозніваюцца мінімалісцкім і канцэптуальным дызайнам. З тэхнічнага пункту гледжання, фатаграфіі Фуйе выкананы ў традыцыйнай манеры — з узроўню алтара і акцэнтам на галавакружную вышыню храмавай залы. Такім спосабам аўтар падкрэслівае пераемнасць духу і філасофіі архітэктуры каталіцкіх святынь незалежна ад эстэтычных і модных тэндэнцый і ўдасканалення будаўнічых тэхналогій і матэрыялаў. Нязменнай застаецца дамінанта вертыкальных плоскасцяў, што вызначае накіраванасць кампазіцыі сабора ў нябёсы, а таксама выразнасць ліній і геаметрычных формаў залы, як гэта было характэрна для раманскіх і гатычных сабораў сярэднявечча.

Пераклад catholicnews.by

для друку для друку