Створана прылажэнне з раскладам Імшаў ва ўсім свеце

prylazenne-imszaЗнаходзіць каталіцкія храмы па ўсім свеце цяпер проста з дапамогай тэлефона.

— Мы з калегамі з Аргентыны хацелі б прадставіць шаноўнай публіцы прылажэнне «Horarios de Misa«(«Расклад святых Імшаў») для Android і iOS з раскладам святых Імшаў па ўсім свеце, а таксама ў парафіях Беларусі, — паведаміў праз групу «Каталікі Беларусі» на Facebook Максім Фоміч. — Ёсць пошук касцёлаў, кантактныя дадзеныя парафій і іншыя штукі. Кожны карыстальнік можа дадаваць новыя касцёлы, адпраўляць запросы пра змену раскладаў, тэлефонаў — карацей, падтрымліваць актуальнасць дадзеных на радасць турыстам і іншым камандзіраваным. Пакуль што ўсё па-англійску, але неўзабаве будзе і па-руску, і па-беларуску. Беларусь гатовая амаль цалкам. У планах прынамсі Расія, Польшча і Літва.

Аўтары прылажэння прапануюць пампаваць, карыстацца, правяраць, ці ўсё актуальна. І – расказваць аб новай магчымасці іншым!

katolik-gomel.by

для друку для друку