Студэнт са Шры-Ланкі моліцца па-беларуску ў віцебскім касцёле (відэа)

Незвычайны міністрант служыць у рыма-каталіцкай парафіі Святога Духа ў Віцебску. 24-гадовы Крыс Харыс (Chris Harris) прыехаў у Беларусь, каб вучыцца — ён паступіў у віцебскі медыцынскі універсітэт і цяпер сканчае другі курс.

Хлопец з каталіцкай сям’і, але служыць пры алтары ён пачаў толькі ў Беларусі. Яго бацькі — вельмі занятыя людзі, маці — губернатар, бацька — кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства, і ў іх не было часу, каб дапамагчы сыну навучыцца служыць у царкве. Затое калі ён стаў вернікам віцебскага касцёла, Крыс сам праз інтэрнэт вывучыў малітву «Ойча наш» па-беларуску і ўсе асноўныя малітвы, якія гучаць падчас літургіі, каб служыць міністрантам:

— Мне гэта вельмі падабаецца. Я нават служыў, калі святую Імшу вёў біскуп Алег. Я трымаў яго посах.

Крыс служыць міністрантам ужо паўгода. Звычайна ён таксама чытае «Малітву верных» падчас Імшы.

katolik-gomel.by

для друку для друку