«Стары і новы чалавек»: у Оршы адбудзецца “Вінаграднік”

1292776089_E2E8EDEEE3F0E0E4EDE8EAВельмі часта мы марым пра тое, каб аднойчы прачнуцца і не ўзгадваць таго, што было ўчора, месяц таму, або і год ці пару гадоў таму. Нам хочацца прачнуцца ў новай рэчаіснасці, у новым свеце, зусім іншымі, новымі, не ўзгадваючы пра балючае і грэшнае.

Гэтая тэма нашага жадання найбольш адлюстроўваецца на старонках Бібліі падчас размовы Хрыста з Нікадэмам пра новае нараджэнне. Але не толькі тады. Тэма новага нараджэння вельмі часта гучыць ў біблейскім вучэнні пра старога і новага чалавека. Нехта трапна заўважыў, што нават падзел на Стары і Новы Завет гаворыць пра існаванне ў кожным з нас старога і новага чалавека…

«Дык адкіньце ранейшыя звычкі старога чалавека, які прападае ў аблудных пажадлівасцях, а аднавіцеся духам розуму вашага і апраніцеся ў новага чалавека, створанага Богам у справядлівасці і святасці праўды» (Ліст да Эфесцаў 4, 22-24)

Перш чым стаць новым Божым стварэннем, трэба, каб памёр наш стары чалавек. Для многіх хрысціянаў гэта не новая тэма. Яна даволі простая да зразумення, аднак цяжкая ў жыцці. Многія не перажываюць новага нараджэння, хаця нібы і перасталі цяжка грашыць, нібы памёр той стары чалавек. Чаму няма новага нараджэння? Існуе трапнае меркаванне, што калі і памірае твой стары чалавек, то ты надалей думаеш як стары чалавек, як раб, а не дзіцё Божае. Перад новым нараджэннем павінна быць абнаўленне розуму, пра што ўзгадвае нам Ліст да Эфесцаў.

Усіх сардэчна запрашаю на чарговую сустрэчу «ВІНАГРАДНІКУ», якая адбудзецца 28 лістапада (субота) у Оршы. Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу. Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 26.11.2015 (чацвер).

Тэлефон для запісу:

+375 29 5004088 (МТС)

РАСКЛАД:

9.00 СНЯДАННЕ

10.00 РАНІШНЯЯ МАЛІТВА

10.30 КАНФЕРЭНЦЫЯ І

11.30 КАНФЕРЭНЦЫЯ ІІ

12.45 АБЕД, ВОЛЬНЫ ЧАС

13.30 АДАРАЦЫЯ, СПОВЕДЗЬ, РАЗМОВЫ

16.30 СВЯТАЯ ІМША

17.30 ВЯЧЭРА

18.30-21.00 МАЛІТВА БЛАСЛАЎЛЕННЯ

а. Аляксандр Жарнасек МІС

для друку для друку