Стала вядома дата сёлетніх урачыстасцяў у Будславе (+праграма)

Сёлета ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня.

Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Праграма фэсту была зацверджана на сустрэчы арганізацыйнага камітэта 29 красавіка.

Праграма:

30 чэрвеня (пятніца):

13.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
17.30 — музычная падрыхтоўка да літургіі
18.00 — святая Імша
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы
20.30 — Марыйныя Нешпары
21.30 — Рахунак сумлення
22.30 — музычная пастаноўка
23.30 — працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай
24.00 — святая Імша

1 ліпеня (субота):

02.00 — «Пілігрым пілігрыма зразумее» (моладзевая евангелізацыйная праграма ў палатачным гарадку)
02.00 — святая Імша (паводле грэка-каталіцкага абраду)
04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
06.00 — святая Імша (перад абразом Маці Божай)
07.00 — Фацімскі Ружанец
08.30 — святая Імша
10.00 — прэзентацыя групы дапамогі залежным «Светач»
10.20 — прэзентацыя кніг «Про Хрысто»
11.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія

У праграме магчымы змены.

catholic.by

для друку для друку