Стала вядома малітоўная інтэнцыя Папы на лістапад

Мір на Блізкім Усходзе – тэма малітоўнай інтэнцыі Папы на лістапад. Францішак паведаміў і патлумачыў яе ў адмысловымі відэа-роліку, які 5 лістапада 2019 г. быў распаўсюджаны Сусветнай малітоўнай сеткай.

“На Блізкім Усходзе мірнае суіснаванне і дыялог паміж трыма монатэістычнымі рэлігіямі грунтуецца за духоўных і гістарычных сувязях. З гэтых зямель прыйшла Добрая Навіна Езуса, уваскрослага з любові. Сёння многія хрысціянскія супольнасці, разам з юдэйскімі і мусульманскімі, працуюць тут дзеля міру, згоды і прабачэння”, — нагадаў Папа.

“Будзем маліцца, каб на Блізкім Усходзе, дзе разам жывуць разнастайныя рэлігійныя супольнасці, запанаваў дух дыялогу і прымірэння”, — агучыў сваю інтэнцыю Францішак.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку