Спяваючыя сёстры-бэнэдыктынкі заваёўваюць першыя месцы ў прэстыжным амерыканскім часопісе

benedyktynky_spiwajutМанахіне зусім не абавязкова спяваць песні Мадонны, каб патрапіць на першыя месцы ў хіт-парадах. У гэтым пераканаліся бэнэдыктынкі Марыі Каралевы Апосталаў, якія ўжо некалькі гадоў захопліваюць свет грыгарыянскім харалам, рэнесанснай паліфаніяй і класічным касцельным рэпертуарам, паведамляе КМЦ

Іх новы альбом з пасхальнай музыкай (Easter at Ephesus) трымаецца на першым месцы спісу Billboard (прэстыжны амерыканскі часопіс, прысвечаны музычнай індустрыі) сярод твораў традыцыйнай класічнай музыкі. І таксама з’яўляецца бэстсэлерам у інтэрнэт-краме Amazon.

nun_Cecylia_Snell

сястра Цэцылія Снэлл

Гэта ўжо не першы поспех бэнэдыктынак з Місуры. Іх папярэднія альбомы таксама займалі першыя месцы ў спісе Billboard. Душой гэтай справы, а такім чынам і поспеху на фанаграфічным рынку, з’яўляецца цяперашняя настаяцельніца манастыра с. Цэцылія Снэлл, якая прыйшла да бэнэдыктынак з сімфанічнага аркестра з Калумбіі.

Амерыканскія бэнэдыктынкі цалкам ўсведамляюць евангелізацыйны характар ​​гэтай справы: «Мы молімся, каб запісы адлюстроўвалі радасць, падзяку і запал, якія ёсць у нашых сэрцах. Мы ніколі не сумуем, калі спяваем пра славу Божую, Яго прысутнасць сярод нас ва ўваскрослым і праслаўленым целе ў табэрнакулюме», — кажа с. Цэцылія.

benedyktynky_usa

Бэнэдыктынкі Марыі Каралевы Апосталаў — адносна маладая кангрэгацыя. Заснавана яна ў 1995 годзе. Манахіні штодня карыстаюцца магчымасцю, якую ў 2007 годзе адкрыў перад Касцёлас Бэнэдыкт XVI, і ўся Літургія ў іх здзяйсняецца ў надзвычайнай, а менавіта, дасаборнай форме рымскага абраду. Дзякуючы гэтаму, ім лягчэй выкарыстоўваць скарбы музычнай традыцыі Царквы.

для друку для друку