«Справядлівыя блудныя сыны»: у Оршы адбудзецца чарговы «Вінаграднік»

foto-vinogradnik-6844У Оршы 26 верасня адбудзецца чарговая сустрэча “Вінаградніку”.

Вядомы езуіт Іван Рупнік некалі сказаў, што існуе дзьве катэгорыі грэшнікаў — тыя, хто мае патрэбу ў пакаянні і тыя, хто не мае такой патрэбы. Прычым можна быць вялікім грэшнікам і не перажываць пакаяння, а можна быць правільным і справядлівым каталіком і таксама не мець патрэбы ў пакаянні.

Паказаць цалкам… Менавіта такім быў старэйшы сын з прыпавесці пра міласэрнага Айца і блуднага сына. Менавіта такімі з’яўляюцца многія веруючыя, каторыя нічога дрэннага нібы і не робяць, але жывуць як рабы і наёмнікі, а не дзеці Нябеснага Айца. Менавіта праблеме т.зв. старэйшых блудных сыноў прысвечана чарговая сустрэча «Вінаградніку».

Айцец Аляксандр Жарнасек запрашае ўсіх жадаючых на чарговую сустрэчу «Вінаградніку». Для людзей здалёк ёсць магчымасць начлегу.
Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 24.09.2015 (чацвер).
Тэлефон для запісу: +375 29 5004088 (МТС) — а. Аляксандр.

РАСКЛАД:

9.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя І;
11.30 — канферэнцыя ІІ;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — святая Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва благаслаўлення.

для друку для друку