Спявачка даведалася статыстыку абортаў у Беларусі і запісала кліп

Дар’я Коркіна марыць, каб бацькі перасталі забіваць ненароджаных дзяцей.

Сталічная спявачка Дар’я Коркіна, аўтар і кампазітар, напісала песню «Мама» і зняла кліп. «Даведаўшыся аб тым, што па статыстыцы мінулых гадоў Беларусь заняла 5 месца ў свеце па колькасці абортаў, я зразумела, што як музыкант павінна паўплываць на гэта, — распавядае Дар’я Katolik.life пра гісторыю стварэння кампазіцыі. — Гэтая песня з глыбіні маёй душы. Кожнае ненароджанае дзіця заслугоўвае шанец нарадзіцца, вырасці, змяняць гэты свет. Стаць такім жа, як мы ўсе, і даведацца ўсё навакол… Мая мара выказана ў гэтым кліпе. Я хачу, што б усё змянілася!»

Дар’я кажа, што ведае ўжо пра адну гісторыі збаўлення малога — пасля праслухоўвання яе песні. Аўтар верыць, што такіх гісторый будзе больш.

— Аборты — гэта мой боль за нашу краіну, за яе будучыню! Я не проста музыка, я хачу даць гэтым дзецям магчымасць нарадзіцца і быць тым, кім яны павінны стаць! Калі б я не дала шанец нарадзіцца сваім дзецям? А калі б мая мама не дала шанец нарадзіцца мне? — разважае Дар’я.

Спявачка родам з Мазыра, выступае пад сцэнічным псеўданімам UNICA FILIA.

 

для друку для друку