Спіс адпустаў. Агульныя нормы

  1. idolta_fest14Дыяцэзіяльны біскуп можа ўдзяліць у сваёй дыяцэзіі папскае бласлаўленне з поўным адпустам, ужываючы адпаведную формулу, тры разы на год у святы і ўрачыстасці, выбраныя ім. Гэтае бласлаўленне ўдзяляецца напрыканцы Святой Імшы згодна з біскупскім цырыманіялам.
  2. Дыяцэзіяльныя біскупы могуць вызначыць частковы адпуст усім вернікам на сваёй тэрыторыі, а таксама для вернікаў, якія падлягаюць іх юрысдыкцыі па-за ўласнай тэрыторыяй. Тое самае можа рабіць мітрапаліт для суфрагальных дыяцэзій.
  3. Адпуст, які звязаны з канкрэтнай урачыстасцю (напрыклад, урачыстасць св. Апосталаў Пятра і Паўла), можа быць перанесены на той дзень, калі гэтая ўрачыстасць адзначаецца (напрыклад, на нядзелю).
  4. Калі гаворка ідзе пра адпуст за наведванне пэўнага месца ў пэўны дзень, то яго можна атрымаць ад поўдня папярэдняга дня да поўначы дня бягучага.

ПОЎНЫЯ АДПУСТЫ

Адпусты, якія можна атрымліваць кожны дзень:

  1. За паўгадзінную Адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта. За само наведванне – частковы адпуст.
  2. За паўгадзіннае пабожнае чытанне Святога Пісання з належнай пашанай да Божага Слова і трактаванне гэтага дзеяння як духоўнага чытання. За кожнае чытанне Святога Пісання пры тых самых умовах, але за карацейшы час, – частковы адпуст.
  3. За адпраўленне Крыжовага Шляху пры наступных умовах:
    — трэба яе адпраўляць у тым месцы, дзе афіцыйна зацверджаны Крыжовы Шлях (касцёл, прыкасцельная тэрыторыя і г.д.);
    — разважаць над мукай Пана Езуса;
    — трэба пераходзіць ад адной да другой стацыі. Калі Крыжовы шлях адпраўляецца публічна і няма магчымасці ўсім вернікам пераходзіць ад стацыі да стацыі, то дастаткова, каб пераходзіў вядоўца набажэнства або асоба з крыжам, а іншыя вернікі могуць застацца на сваіх месцах. Хто не можа такім чынам адправіць гэта набажэнства з-за аб’ектыўнай перашкоды (хвароба, падарожжа, закрыты касцёл і г.д.),
    — таксама можа атрымаць поўны адпуст, калі па меншай меры на працягу паўгадзіны будзе пабожна чытаць або разважаць над мукай Пана.
  1. За адмаўленне часткі Ружанца ў касцёле, публічнай капліцы, у сям’і, у законнай супольнасці, пры наступных умовах:
  • трэба адгаварыць 5 таямніц без перапынку;
  • да вуснай малітвы трэба дадаць разважанне над таямніцай Ружанца;
  • пры публічным адмаўленні Ружанца трэба аб’яўляць назвы таямніц паводле прынятага звычаю.

Адпусты, якія можна атрымліваць у вызначаных днях:

  1. За пабожнае публічнае прамаўленне гімна Veni, Creator 1 студзеня і ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. У іншыя дні – частковы адпуст.
  2. За пабожнае прамаўленне пасля прыняцця Святой Камуніі малітвы “Вось я…” перад абразом Езуса Укрыжаванага ў кожную пятніцу Вялікага Посту. У іншыя дні году пры падобных умовах – частковы адпуст.
  3. За пабожнае і ўрачыстае прамаўленне Tantum ergo Sacramentum з заклікам і малітвай у Вялікі Чацвер і ва ўрачыстасць Божага Цела. У іншыя дні – частковы адпуст.
  4. За пабожны ўдзел у набажэнстве і за цалаванне Крыжа ў Вялікую Пятніцу.
  5. За прамаўленне ў любой форме абяцанняў Святога Хросту падчас набажэнства ў Вялікую Суботу або ў гадавіну ўласнага хросту.
  6. За пабожнае публічнае прамаўленне акту “Езу Найсалодшы” ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
  7. За пабожнае ўцалаванне прадмета рэлігійнага культу, пабласлаўлёнага Папам або біскупам ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла пры дадатковым прамаўленні вызнання веры.
  8. За пабожнае публічнае прамаўленне акта прысвячэння чалавечага роду Сэрцу Езуса ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. У іншыя дні – частковы адпуст.
  9. За пабожнае адведванне могілак і адначасова малітву за памерлых, хаця б толькі ў думах, ад 1 да 8 лістапада. Гэты адпуст можна атрымаць штодзённа, але ахвяраваць яго толькі за памерлых.
  10. За пабожнае наведванне касцёла або капліцы і за адмаўленне “Ойча наш” і “Веру ў Бога” ў памінальны дзень. Гэты адпуст можна ахвяраваць толькі за памерлых.
  11. За публічнае прамаўленне гімна Te Deum у астатні дзень года як падзяка Богу за атрыманыя ласкі. За падзяку ў іншыя дні – частковы адпуст.
  12. За прыняцце Першай Святой Камуніі або за ўдзел у цырымоніі Першай Святой Камуніі.
  13. Поўны адпуст можа атрымаць святар, калі цэлебруе Першую Святую Імшу, а таксама вернікі, якія ў ёй удзельнічаюць.
  14. За ўдзел па рэлігійных пабуджэннях у эўхарыстычным набажэнстве на заканчэнне Эўхарыстычнага Кангрэса.
  15. За адпраўленне рэкалекцый, якія трываюць па меншай меры тры дні.
  16. За пабожны ўдзел у некалькіх місійных навуках і ва ўрачыстым іх завяршэнні.
  17. За пабожнае прыняцце папскага бласлаўлення Urbi et Orbi нават праз радыё і тэлебачанне.
  18. За пабожнае наведванне адной з большых базілік у Рыме ва ўрачыстасць апекуна Базілікі, у кожную абавязковую ўрачыстасць і раз у год у любы абраны вернікам дзень.
  19. За ўдзел у ранішнім або вячэрнім набажэнстве ў стацыйным касцёле ў Рыме ў дзень, вызначаны ў Рымскім Імшале.
  20. За ўдзел у набажэнстве падчас пастырскай візітацыі.
  21. За наведванне парафіяльнага касцёла ў дзень тытулярнага свята і 2 жніўня (Маці Божай Анёльскай).
  22. За наведванне касцёла, дзе адбываецца дыяцэзіяльны сінод.
  23. За пабожнае наведванне касцёла або алтара ў дзень яго кансэкрацыі.
  24. За пабожнае наведванне законнага касцёла або капліцы ў дзень свята заснавальніка закона.

Падрыхтаваў кс. Дзмітрый Пухальскі, Мінск

для друку для друку