У мінулую суботу, 5 снежня, у кляштары айцоў піяраў у Шчучыне прайшоў спартыўны дзень для хлопцаў з Літургічнай службы алтара.
Розныя віды спаборніцтваў і спартыўных мерапрыемстваў, індывідуальныя і групавыя, такія, як шашкі, настольны футбол, тэніс, дартс і г.д., ва ўсім гэтым моглі пазмагацца ўдзельнікі спартыўнай забавы. На заканчэнне ўсіх чакала афіцыйная цырымонія ўзнагароджання і невялікі салодкі падарунак за ўдзел у спартыўным мерапрыемстве.
А. Віталь Слука SP, тэкст
Сяргей Хільмановіч, фота
