[1]У мінулыя выхадныя, у Шчучыне адбылося чарговае спатканне для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору «Каласанс». Варта падкрэсліць, што насіла яно спартыўны характар.
Бацькі і дзеці мелі магчымасць паспаборнічаць у такіх гульнях, як «Два капітаны», перацягванне канату, футбол і іншых спартыўных спаборніцтвах
Мэтай сустрэчы было, вядома, не толькі суперніцтва дзвюх каманд – маладога і больш сталага ўзросту, але і супольнае баўленне часу, фізічны і эмацыйны адпачынак ад штодзённай мітусні, а таксама інтэграцыя з іншымі семʼямі парафіі, і, магчыма, неабходнасць інтэграцыі дзяцей з іх бацькамі, і наадварот.
а.Віталій Слука SP, тэкст;
Віталій Варонік, фота