Смяротна хворы салдат, які стаў каталіцкім святаром

Лекары сказалі Філіпу Джонсану, што яму засталося жыць 18 месяцаў. Хутка споўніцца 10 гадоў з моманту трагічнага дыягназу, паведамляе aleteia.org.

Філіпу Джонсану было 24 гады, калі ён меў кар’еру марскога афіцэра. Падчас місіі ў Персідскім заліве пачаліся галаўныя болі, якія дакучалі на працягу доўгага часу і станавіліся невыноснымі. Лекары ў шпіталі ў Бахрэйне, абвясцілі трагічны дыягназ — невылечная і не паддаецца аперацыі пухліна галаўнога мозгу. Жыццё, якое было да гэтага часу, ужо ў гэты момант скончылася для яго, усе планы былі пераацэнены. Неўзабаве пасля таго, як ён даведаўся, вынікі камп’ютарнай тамаграфіі і ўбачыў сваю пухліну, Філіп пабег да каталіцкай капліцы. «Я ўпаў на падлогу са слязамі ў вачах. Я спытаў у Бога: чаму я?». Адказ прыйшоў, аднак, перш чым Філіп даведаўся пра сваю хваробу. На працягу 18 месяцаў жыцця, якія яму заставаліся па словах лекараў, ён вырашыў адказаць на голас, які пачуў яшчэ ва ўзросце 19 гадоў. Голас паклікання.

«Я паступова траціў кантроль над сваім целам у такім маладым узросце, пачынаючы ад паралічу да некантралявання фізіялагічных функцый свайго арганізма, і цалкам верагодна, што і мае разумовыя здольнасці будуць знікаць, прыводзячы да беспарадку думак у галаве і галюцынацый перад смерцю. Гэта палохае мяне, але гэта не памяншае маю чалавечую годнасць. Маё жыццё нешта значыць для мяне, для Бога і для маёй сям’і і сяброў, а досвед цудоўнай рэмісіі хваробы будзе азначаць яшчэ больш на працягу доўгага часу. Мая сям’я і сябры любяць мяне за тое, хто я, а не за асабістыя якасці, якія павольна згасаюць у выніку росту пухліны, якая ў канчатковым выніку заберыць у мяне жыццё», — пісаў Брытані Майнард. Амерыканскай жанчыне, якой ва ўзросце 29 гадоў (год пасля шлюбу) дыягнаставалі пухліну галаўнога мозгу з рашэннем, што засталося ёй жыць 6 месяцаў. Жанчына разам са сваёй сям’ёй пераехала ў суседнюю дзяржаву, каб на законных падставах выканаць эўтаназію, якую ў выніку здзейсніла праз сем месяцаў з моманту пастаноўкі дыягназу рака.

Гісторыя Філіпа Джонсана склалася зусім іначай. Нягледзячы на ​​цяжкасці, звязаныя з пастаяннымі галаўнымі болямі, канвульсіямі і агульнай дэменцыяй ён паступіў у семінарыю. Сёння, амаль праз 10 гадоў пасля выяўлення хваробы Філіп Джонсан ужо святар. 7 студзеня 2017 года ён атрымаў святарскае пасвячэнне і пачаў служэнне ў дыяцэзіі Рэйлі (Паўночная Караліна).

Якое пасланне можна ўзяць для сябе з яго гісторыі? Пасля паездкі ў Фаціму і да цудатворнай святыні ў Лурд кс. Філіп напісаў: «Я навучыўся, што цярпенне і смутак з’яўляюцца часткай чалавечага стану і не могуць быць змарнаванымі або страчанымі з-за страху ці спробы атрымаць кантроль над гэтай, здавалася б, некантраляванай сітуацыяй. Магчыма, гэта самы галоўны цуд, які Бог хоча, каб я дасведчыў».

Фота ўзята з сайтаў newliturgicalmovement.org і aleteia.org

для друку для друку